Пінскія памежнікі затрымалі украінцаў, што вывозілі з Беларусі журавіны

Вайскоўцы Пінскага памежнага атрада 4 лютага затрымалі двух грамадзян Украіны. Здарэнне адбылося ў непасрэднай блізкасці да лініі беларуска-ўкраінскай мяжы на тэрыторыі Мерлінскага палігона (Брэсцкая вобласць). Мужчыны на ровары спрабавалі правезці каля 100 кг журавінаў. Як паведамляе БелаПАН са спасылкай на памежнікаў, сёлета гэта першы такі выпадак, але цалкам прагназаваны. Украінскія грамадзяне, яшчэ ўвосень якія зрабілі запасы журавінаў на палігоне, часта хаваюць яе ў беларускіх балотах. Як правіла, на незаконны збор ягад пасылаюць дзяцей, а вось вывазам ужо займаюцца дарослыя.