Польшча прапануе Літве і Латвіі эканамічныя санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі
Прэм'ер-міністр Польшчы Матэуш Маравецкі прапанаваў Літве і Латвіі ўвесці сумесныя эканамічныя санкцыі супраць рэжыму Аляксандра Лукашэнкі, перадае РІА "Новости". У прыватнасці, ён папрасіў абмежаваць рух тавараў з Беларусі.
Па яго словах, гэта рэакцыя на ўзмацненне рэпрэсій, у тым ліку супраць Саюза палякаў у Беларусі.
Як паведамляла Еўрарадыё, сёння краіны Балтыі ўводзяць новыя санкцыі супраць беларускіх чыноўнікаў і сілавікоў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.