Польскія памежнікі не будуць ужываць санкцыі за пратэрмінаваныя візы
Польскія памежнікі не будуць ужываць санкцый да кіроўцаў, якія вымушаны суткамі стаяць на ўсходняй мяжы і ў якіх з-за гэтага пратэрмінаваліся візы. Пра гэта Беларускай службе Польскага радыё для замежжа паведаміў прэс-сакратар Памежнай варты Польшчы капітан Яцэк Соньта. Паводле яго словаў, памежная служба “разумее, што грамадзяне, якія не
па сваёй волі аказаліся ў складаных і неспадзяваных абставінах, не
могуць адказваць за тое, што адбываецца на мяжы”.