Помнік Максіму Багдановічу ўсталявалі каля Опернага тэатра на новым месцы
Помнік славутаму беларускаму паэту Максіму Багдановічу (1891 - 1917) ўсталявалі ў скверы каля Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балету на новым месцы.
Нагадаем, у красавіку, у адпаведнасці з рашэннем Мінгарвыканкама, помнік класіку беларускай літаратуры быў адпраўлены на рэстаўрацыю. І калі раней ён знаходзіўся з боку вуліцы Янкі Купалы, дык цяпер помнік знаходзіцца бліжэй да вуліцы Багдановіча, насупраць будынка Сувораўскай вучэльні. А на ранейшым месцы з'явяцца фантан і скульптурныя кампазіцыі.
Як паведамляе тэлеканал ОНТ, спецыялісты яшчэ даводзяць да ладу пастамент помніка, да восені працягнецца добраўпарадкаванне навакольнай тэрыторыі.