Праваахоўнікі злавілі мужчыну, які "замініраваў" кінатэатр "Перамога"

Праваахоўнікі затрымалі 46-гадовага непрацуючага жыхара Баранавічаў, на якога пачалі крымінальную справу. Як паведамляе БелаПАН, увечары 28 сакавіка мужчына ў нецвярозым стане затэлефанаваў на нумар 102 і паведаміў, што ў будынку мінскага кінатэатра "Перамога" знаходзіцца выбуховае прыстасаванне.

Як паведамляла Еўрарадыё, у кінатэатр была высланая група размініравання. Былі эвакуяваныя 83 чалавекі. На месцы здарэння не было  выяўлены ніякага выбуховага прыстасавання. Увечары 28 сакавіка кінатэатр нават здолеў паказаць апошні кінасеанс.

Каля кінатэатра “Перамога” працавала група размініравання

Фота — relax.maxi.by