Прыхільніца Сандры Балак атрымала ўмоўны тэрмін за напад на мужа акторкі

Прыхільніца акторкі Сандры Балак, якая ў красавіку 2007 года спрабавала збіць машынай мужа знакамітасці, прысуджаная да трох гадоў пазбаўлення волі ўмоўна. Аб гэтым паведамляе агенцтва Associated Press. На працягу трох гадоў 47-гадовая Марсія Валянтайн не павінна будзе кантактаваць з Балак, набліжацца да яе хаты, месца працы і да чальцоў яе сям'і. Валентайн прызнала сваю віну ў тым, што доўгі час пераследвала акторку і аднойчы напала на яе мужа Джэса Джэймса.

Валянтайн некалькі разоў пакідала ў двары Балак лісты, на якіх былі намаляваныя дзіўныя знакі, і кавалкі меха. 22 красавіка 2007 года Джэс Джэймс знайшоў прыхільніцу сваёй жонкі ляжачай на дарозе перад хатай. Ён паспрабаваў запісаць нумар машыны Валянтайн, аднак тая села за руль і некалькі разоў паспрабавала збіць мужчыну. Пасля гэтага яна была арыштаваная, аднак затым яе выпусцілі пад заклад.

Фота: www.desktop.kazansoft.ru