Раманчук хоча, каб пазіцыя Літвы была больш кансалідаванай і больш жорcткай
Апазіцыйныя прэтэндэнты на пасаду прэзідэнта сустрэліся ў Мінску з кіраўніком Літвы Даляй Грыбаўскайтэ. Яраслаў Раманчук заявіў, што сустрэча пакінула супярэчлівае ўражанне. Літва перад выбарамі ў Беларусі спрабавала вырашыць прагматычныя пытанні, але такія пытанні перад выбарамі не вырашаюцца, адзначыў Раманчук. Ён лічыць, што гэты візіт Грыбаўскайтэ — візіт палітычнай падтрымкі Лукашэнкі.
Паводле слоў Раманчука, Грыбаўскайтэ заклікала апазіцыйных палітыкаў да аб'яднання і агучыла словы Лукашэнкі аб тым, што кандыдаты ў прэзідэнты будуць зарэгістраваны, а члены ініцыятыўных груп - ў выбарчыя камісіі. Аднак усім гэтым абяцанням Лукашэнкі грош цана, дадаў Раманчук. Эканаміст хоча, каб пазіцыя Літвы і ЕС была больш кансалідаванай і больш жорсткай, паведамляе БелаПАН.