Раманчук: Працяг "Хроснага бацькі" дасць новыя факты і беларускаму гледачу

На тэлеканале НТВ рыхтуюцца два новыя фільмы пра Беларусь. Яны стануць працягам ужо паказаных "Хросны бацька" і "Хросны бацька-2". Як паведаміў у каментары Еўрарадыё Яраслаў Раманчук, рыхтуе гэтыя фільмы тая ж каманда, якая рабіла і дзве першыя часткі. Прычым інфармацыя ў фільме будзе адкрыццём не толькі для расійскага гледача, але і для беларускага:

Раманчук: "Тэмы зніклых працяг будзе, будуць тэмы, звязаныя з карупцыяй, а таксама з тым, як беларуская вертыкаль паводзілася ва ўзаемаадносінах з Расіяй. Тэмы, безумоўна, не новыя. Але наколькі я ведаю, там будзе новая інфармацыя, новыя твары. І таму гэта будзе яшчэ адна сенсацыя. Мне казалі, што гэта будзе новая інфармацыя і для беларускага гледача".

Наконт магчымага часу паказу гэтага фільма сп.Раманчук заявіў, што гэта будзе вырашаць нават не тэлеканал НТВ, а непасрэдна Крэмль.