Раніцай у адным з мінскіх каледжаў адбыўся пажар (фота)
Раніцай 17 верасня ў гімназіі-каледжы мастацтваў імя Ахрэмчыка па вуліцы Макаёнка адбыўся пажар. Як інфармуе прэс-служба МНС, узгаранне пачалося ў падвале. На месца прыехалі значныя сілы ратавальнікаў і спецтэхнікі.
Высветлілася, што ў адным з падвальных памяшканняў загарэлася электраправодка ў электрашчыце. Эвакуацыя не праводзілася, пацярпелых няма. Мяркуецца, што прычынай узгарання стала парушэнне эксплуатацыі электрасетак і электраабсталявання.
На навучальны працэс здарэнне не паўплывала.
Фота: mchs.gov.by