Расія гатовая адмовіцца ад "малочных войнаў" з Беларуссю

У выпадку дэфіцыту Расія будзе купляць малако ў Беларусі. Пра гэта заявіла расійскі міністр сельскай гаспадаркі Алена Скрыннік, перадае БЕЛТА. Па словах расійскай чыноўніцы, з малочнымі прадуктамі ў Расіі сітуацыя складаная. Сёлетняя засуха паўплывала на корм для кароваў.