Расія патрабуе ад грузінскага войска скласці зброю
Расійскія міратворцы ў зоне грузіна-абхазскага канфлікту высунулі грузінскім войскам ультыматум, запатрабаваўшы ад іх скласці зброю. Як паведамляе "Інтэрфакс", Грузія адрынула гэты ўльтыматум.
Нагадаем, што на працягу бліжэйшай гадзіны ў Абхазіі, якая абвясціла пра адкрыццё "другога фронту" супраць Грузіі, заканчваецца разгортванне расійскай вайсковай групоўкі, якая налічвае 9 тысяч вайкоўцаў і каля 350 адзінак бронетэхнікі.