Расійская кампанія заплаціць за шкоду экалогіі Беларусі 6 мільёнаў долараў

Расія прызнала рахункі па ліквідацыі аварыі на расійскім трубапровадзе Унеча-Вентспілс у Бешанковіцкім раёне Віцебскай вобласці. Аб гэтым 6 чэрвеня заявіў віцэ-прэм’ер Беларусі Віктар Бура. Расійская кампанія «Запад-Транснефтепродукт» мусіць заплаціць 6 мільёнаў долараў за шкоду экалогіі Беларусі.
Нагадаем, аварыя здарылася ў пачатку траўня. Беларускія службы некалькі тыдняў займаліся ліквідацыяй разліву дызельнага паліва, якое на гэты раз не патрапіла ў Заходнюю Дзвіну і яе прытокі. Пасля сакавіцкай аварыі на трубапровадзе Заходняя Дзвіна была забруджана нават на тэрыторыі Латвіі. Беларуская пракуратура назвала адказнымі за апошнюю аварыю вытворцу дэфектнай трубы і расійскае прадпрыемства «Нефтегазкомплектсервис».

БЕЛТА