Расійскі хакеіст ехаў з Масквы на зборы ў Ліду і абакраў спадарожніка

У вагоне ехалі 25 чалавек, якія ўваходзяць у нейкую маскоўскую хакейную каманду (якую менавіта, не паведамляецца). Над адным з непаўнагадовых хакеістаў на паліцы спаў расіянін, з сумкі якога на пад'ездзе да Ліды пачалі выпадаць рэчы: грошы, пасведчанне кіроўцы, банкаўская картка з пін-кодам. Спартсмен гэтыя рэчы сабраў і паклаў сабе ў сумку. Ніхто з пасажыраў гэтага не бачыў, паколькі ўсе спалі.

Як інфармуе "Прессбол", расіянін, у якога зніклі грошы і дакументы, звярнуўся ў Гродне ў транспартную міліцыю. Праваахоўнікі хутка вылічылі падазраванага ў крадзяжы, распачатая крымінальная справа.

Маладому расійскаму хакеісту пагражае штраф ці нават да трох гадоў зняволення.

Фота — Fotolia