Разгляд скаргі па меры стрымання Міхалевіча пройдзе заўтра-паслязаўтра
Адвакат Алеся Міхалевіча Алег Агееў паведаміў БелаПАН, што ён будзе сустракацца са сваім падабаронным пасля таго, як суд Цэнтральнага раёна разгледзіць скаргу на змену яму меры стрымання. "Разгляд скаргі павінен прайсці заўтра-паслязаўтра, пасля чаго я параюся з жонкай Міхалевіча і пайду на сустрэчу з ім", — сказаў Агееў.