Рэклама тытунёвых вырабаў можа поўнасцю знікнуць у Беларусі да 2010 года

Пра гэта заявіў галоўны нарколаг краіны Уладзімір Максімчук, паведамляе Першы канал. Змены павінны адбыцца ў рамках прынятай 2 гады таму рамачнай канвенцыі.
Дакумент таксама прадугледжвае забарону на паленне ў грамадскіх месцах і выкарыстанне на цыгарэтных пачках падманных надпісаў, напрыклад, "Лёгкія цыгарэты".

Акрамя таго, галоўны нарколаг даручыў санітарным службам праверыць мінскія кальян-бары. Па словах Максімчука, наведвальнікі гэтых устаноў звярталіся да медыкаў і скардзіліся на самаадчуванне.

Уладзімір Максімчук: “Было некалькі клінічных выпадкаў, калі да нас звярталіся па дапамогу, таму што людзі перакурылі і адчувалі галаўны боль, іх нудзіла, таксама былі выпадкі атручэння. Таму гэтае пытанне я спецыяльна паставіў перад санслужбай”.