“Рэпарцёраў без межаў” непакоіць жаданне Лукашэнкі кантраляваць байнэт

Праваабарончая арганізацыя "Рэпарцёры без межаў" выказвае занепакоенасць у сувязі з нядаўняй заявай прэзідэнта Беларусі аб неабходнасці ўзмацніць кантроль за беларускім інтэрнэтам. "Галоўная пагроза для беларускага інтэрнэту – павольная смерць ад удушша ў выніку рэпрэсій, арганізаваных на самім высокім урадавым узроўні", – гаворыцца ў заяве, размешчаным на афіцыйным сайце арганізацыі.

Праваабаронцы адзначаюць, што ў Беларусі кантроль за навінамі і інфармацыяй у інтэрнэце і так з'яўляецца "адным з самых строгіх" у краінах СНД. "Беларусі неабходная лібералізацыя, але не нагляд", – падкрэсліваецца ў заяве.

"БелаПАН"