АБСЕ адрэагавала на выказванне Лукашэнкі: гэта менавіта той чалавек

Паводле яго слоў, старшыня камітэта па правах чалавека ПА АБСЕ італьянец Матэа Мекачы — менавіта той чалавек, які патрэбны для працы ў якасці кіраўніка місіі назіральнікаў за выбарамі ў Беларусі.

Нагадаем, 15 жніўня на сустрэчы з міністрам замежных спраў Расіі Сяргеем Лаўровым Аляксандр Лукашэнка выказаў незадаволенасць кандыдатурай кіраўніка місіі ад ПА АБСЕ. "Думаю, што маглі б знайсці больш дасведчанага чалавека ў частцы Беларусі і сітуацыі ў Рэспубліцы Беларусь. Мы ўважліва зараз вывучаем усе гэтыя пазіцыі і, вядома ж, будзем адпаведным чынам рэагаваць", — сказаў Лукашэнка.

Ніл Сайман у сваю чаргу заявіў: "Матэа Мекачы доўгі час назіраў за развіццём падзей у Беларусі, і ён — менавіта той чалавек, які патрэбны для таго, каб узначаліць місію назіральнікаў і данесці пазіцыю ПА АБСЕ адносна парламенцкіх выбараў у Беларусі".

Ён дадаў, што Матэа Мекачы прызначылі паводле прапановы прэзідэнта Парламенцкай асамблеі АБСЕ Рыкарда Мільёры, інфармуе БелаПАН.

Нагадаем, пра тое, што місію па назіранні за парламенцкімі выбарамі ў Беларусі ад ПА АБСЕ ўзначаліць Матэа Мекачы, стала вядома прыкладна месяц таму. Мекачы неаднаразова выступаў з крытыкай на адрас афіцыйнага Мінска. Летась ён заклікаў улады Беларусі вызваліць усіх вязняў сумлення.