Ад уладаў Кыргызстану патрабуюць выгнаць беларускую амбасаду

Старшыня аб'яднання Арстанбек Сагындыкаў нагадаў, што прадстаўнікі амбасады абяцалі кожныя тры дні паведамляць аб працэсе экстрадыцыі Жаныбека Бакіева і яго набліжаных. Аднак цяпер Беларусь канчаткова адмовіла Кыргызстану ў выдачы Бакіева. Таму грамадскае аб'яданне вырашыла афіцыйна звярнуцца да ўладаў, інфармуе БелаПАН.

У панядзелак, 10 верасня, грамадскія аб'яднанні "Мекен шэйітэры", "Айкол Ала-Тоа" і "Апрель байрагы" плануюць правесці чарговы мірны мітынг каля беларускай амбасады ў Кыргызстане.

Фота — prof-press.by