Адкрыццё руху па першай лініі метро адкладаецца

Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Мінгарвыканкама са спасылкай на ДУ "Сталічны транспарт і сувязь". Інфармацыя аб адкрыцці руху будзе пададзена дадаткова.

Арганізавана праца часовага аўтобуснага маршруту № 33 "ст.м. Інстытут Культуры — ст.м. Плошча Перамогі". Рух аўтобусаў маршруту №100 арганізаваны да станцыі метро "Уручча".