Адміністрацыя прэзідэнта абяцае "ўзмацніць" прэзумпцыю невінаватасці
Такія захады прадугледжвае праект указа кіраўніка краіны аб мерах па ўдасканаленню дзейнасці судоў.
Пра гэта паведаміў намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Валеры Міцкевіч.
Міцкевіч: "Важныя даручэнні дадзены па выкананні і ўзмацненні прэзумпцыі невінаватасці, абароны людзей ад неабгрунтаваных асуджэнняў. У гэтым кантэксце ёсць шэраг канкрэтных даручэнняў. У тым ліку па ўзмацненні пракурорскага нагляду, па узмацненні якасці папярэдняга расследавання і гэтак далей. Усё гэта робіцца, каб у канчатковым выніку наш грамадзянін быў больш абаронены".