Адзін чалавек трапіў пад цеплавоз, дваіх "выразалі" з салона аўтамабіля

На станцыі Брэст-Усходні быў збіты цеплавозам абходчык. 23-гадовага пацярпелага шпіталізавалі са шматлікімі траўмамі, інфармуе БелаПАН.

У Ашмянскім раёне адбылося сутыкненне аўтамабіляў Volkswagen Passat і Audi. У выніку, выратавальнікам давялося спецыяльным інструментам "выразаць" з салона Volkswagen кіроўцу і пасажырку, яшчэ адна пасажырка здолела самастойна выйсці з машыны. Усіх іх шпіталізавалі, паведамляе сайт onliner.by.

Фота — 112.by