Актор Генадзь Гарбук і кампазітар Ігар Лучанок сталі ахвярамі галалёду
У больніцы два Народныя артысты ляжаць у адной палаце.
Як піша “Народная Воля”, кампазітар і актор-купалавец зараз знаходзяцца ў хірургічным аддзяленні Рэспубліканскага клінічнага медыцынскага цэнтра. Медыкі не паведамляюць падрабязнасцяў але вядома, што абодва мужчыны трапілі ў лякарню пасля падзенняў. Зараз яны адчуваюць сябе больш-менш нармальна, і сваякам дазволена іх наведваць.
Фота — newsmoldova.ru