Алімпійскія ліцэнзіі атрымалі ўжо 100 беларускіх спартсменаў
Як інфармуе афіцыйны сайт Міністэрства спорту і турызму, пуцёўкі ў Лондан маюць прадстаўнікі 17 відаў спорту.
Нагадаем, што ХХХ летнія Алімпійскія гульні пройдуць 27 ліпеня - 12 жніўня 2012 у Лондане. Перад беларускімі спартоўцамі пастаўлена задача заваяваць 25 алімпійскіх медалёў.
Прычым пяць з гэтых узнагарод павінны быць залатымі. Каб дасягнуць пастаўленых мэтаў быў павялічаны памер прызавых за алімпійскія медалі. Цяпер спартоўцы атрымаюць $ 150 тыс. - за золата, $ 75 тыс. - за срэбра, $ 50 тыс. - за бронзу, паведамляе БелТА.