Амбасада Кыргызстана не ведае пра адкліканне пасла з Мінска
Хаця гэтую інфармацыю распаўсюдзіла Міністэрства замежных справаў Кыргызстана.
Прачытаць яе можна і на афіцыйным сайце ведамства.
Аднак агенцтву БЕЛТА ў кыргызскай амбасадзе паведамілі, звесткі пра адкліканне пасла не адпавядаюць рэчаіснасці. Супрацоўнікі амбасады кажуць, што прачыталі гэтую інфармацыю ў інтэрнэце.
У дыпмісіі кажуць, што цяпер амбасадар Кыргызстана ў Беларусі знаходзіцца ў службовай камандзіроўцы.
Фота — ozodi.org