Амерыканец прызнаўся ў кантрабандзе шкілета дыназаўра
Косткі тыраназаўра Эрык Прокапі вывез з Манголіі.
У судзе ў Нью-Ёрку ён заявіў, што нелегальна імпартаваў шкілет дыназаўра і прадаў яго больш як за мільён долараў на аўкцыёне.
Як адзначае ВВС, Прокапі арыштавалі ў кастрычніку, калі да яго дома пад'ехаў грузавік, нагружаны выкапнёвымі закамянеласцямі старажытных арганізмаў. У амерыканца таксама знайшлі шкілеты кітайскага птэразаўра, двух авіраптараў і качканосага дыназаўра.
Манголія спрабуе праз амерыканскія суды вярнуць шкілет тыраназаўра, узрост якога складае 70 мільёнаў гадоў.
Фота — world-archaeology-news.blogspot.com