Анатоль Калінін: Канчаткова спрэчкі паміж авіятарамі вырашым ва ўрадзе

Нагадаем, спрэчкі ўзніклі ў сакавіку паміж авіяцыйнымі ўладамі аб колькасці штодзённых рэйсаў, якія будуць выконваць беларускія і расійскія авіякампаніі. Папярэднія перамовы ў Маскве 29-30 сакавіка аказаліся безвыніковымі. У мінулы чацвер расійскі Мінтранс абвясціў, што з 13 красавіка "Белавіі" забаронена ажыццяўляць авіярэйсы ва ўсе гарады Расіі, акрамя Масквы. Намеснік гендырэктара нацыянальнай авіякампаніі "Белавія" Ігар Чаргінец у адказ заявіў, што дзеянні расійскіх авіяўладаў незаконныя і на "Росавіяцыю" могуць падаць у суд.

"Думаю, мы вырашым існуючую праблему і прыдзем да ўзаемавыгаднага кампрамісу, знойдзем развязку праблемаў, якая задаволіць абодва бакі", — заявіў намеснік прэм'ера Беларусі Анатоль Калінін. Ён не выключыў, што канчатковае рашэнне будзе замацаванае падчас сустрэчы ў беларускім урадзе.

Кіраўнік Мінтранса Расіі Ігар Лявіцін выказаў спадзяванне, што Мінск і Масква "змогуць прыйсці да ўзаемапрыймальнага рашэння ў інтарэсах авіяпасажыраў дзвюх краін", паведамляе ИТАР-ТАСС.

Фота — bymedia.net