Андрэй Пачобут намінаваны на прэмію папулярнага польскага радыё TOK FM

Карэспандэнта “Газеты выборчай” у Беларусі адзначылі “за тое, што не дазваляе забыць, што дыктатура ў Беларусі — гэта ганьба для Еўропы”. Таксама яго палічылі вартым прэміі, бо ён “нагадвае, што асноўная місія журналіста — перадача праўды — часамі за вялікую цану”.

На ўзнагароду TOK FM яшчэ прэтэндуюць палітык Міхал Бані, адзначаны за “тактоўнасць у арганізацыі ўрачыстасцяў пасля смаленскай катастрофы”, і Цэнтр Каперніка ў Варшаве, як месца, дзе людзі могуць прымаць удзел у спазнанні навукі.

У Раду ўзнагароды ўвайшлі рэдактары польскіх СМІ, кіраўнікі музеяў і навукоўцы. Абвяшчэнне вынікаў адбудзецца 11 чэрвеня, паведамляе сайт TOK FM.

Нагадаем, што журналіст Андрэй Пачобут знаходзіцца зараз пад вартай. Яму пагражае ад 2 да 4 год турмы за публікацыі ў інтэрнэце, якія ўлады палічылі паклёпам і абразай прэзідэнта.

Фота: belsat.eu