Азаранка лідыруе ў рэйтынгу WTA і ў чэмпіёнскай гонцы

У ім беларуска займае першы радок, яна мае 10190 ачкоў. На другім месцы па-ранейшаму расіянка Марыя Шарапава з 9115 баламі, у амерыканкі Серэны Уільямс трэці радок, у яе 7900 ачкоў.

Яшчэ адна беларуска Вольга Гаварцова займае 54 месца, Настасся Якімава — 253-е.

Нагадаем, учора ў Стамбуле прайшло лёсаванне выніковага турніра WTA, які стартуе 23 кастрычніка. Вікторыя Азаранка ўзначаліла “Red group”, дзе разам з ёй згуляюць Серэна Уільямс (ЗША), Анжаліка Кербер (Нямеччына) і На Лі (Кітай).