Бабруйскія рабочыя-пратэстоўцы ўступілі ў незалежны прафсаюз

9 ліпеня яны даведаліся, што ім былі зменшаныя даплаты да заробкаў, пасля чаго рабочыя адмовіліся працаваць (начальнік цэху патлумачыў гэта "неякаснай працай" падначаленых). Праўда, і страйкам сваю акцыю не называлі. Учора яны таксама знаходзіліся на працоўных месцах, але працавалі надзвычай марудна.

Як паведамляе Радыё Свабода, на прадпрыемстве другі дзень працуе камісія, якая правярае, ці абгрунтаваныя патрабаванні рабочых. З камандзіроўкі ў Нямеччыне тэрмінова адклікалі дырэктара завода.

Тым часам 18 рабочых уступілі ў незалежны прафсаюз.