Барыса Хамайду аштрафавалі за бел-чырвона-белы сцяг на мільён рублёў
Ранейшыя апраўдальныя судовыя пастановы супрацоўнікі Чыгуначнага РАУС пачалі абскарджваць у абласным судзе.
Суддзя Чыгуначнага райсуда Ўладзіслаў Шыкароў прызнаў віцебскага актывіста вінаватым у арганізацыі і правядзенні несанкцыянаванага пікета і аштрафаваў спадара Хамайду на 1 050 000 рублёў.
Віцебскага апазіцыянера чарговы раз затрымалі, калі ён пад бел-чырвона-белым сцягам распаўсюджваў незалежныя выданні каля так званага "сіняга дома" — дома № 28 па вуліцы Леніна. Гэта было ўжо трэцяе затрыманне з таго часу, як апазіцыянер абвясціў акцыю "2011 год — год нацыянальнага сцяга", прысвечаную 20-м угодкам беларускай незалежнасці, паведамляе Радыё Свабода.
Нагадаем, Барыса Хамайду судзілі за падобныя дзеянні ўжо не ўпершыню, раней суд апраўдваў апазіцыянера.