Барысаўчанін спаліў вядро валюты і забіў жонку
Пракуратура завяла крымінальную справу на 74-гадовага жыхара Барысава, якога падазраюць у забойстве сваёй 67-гадовай жонкі.
11 кастрычніка пенсіянер пасварыўся з жонкай. Потым у яе на вачах спаліў у металічным вядры 8.500 долараў і 1.400 еўра, пасля чаго нанёс жанчыне не меней за шэсць удараў малатком па галаве. У выніку жанчына сканала.
Падазраваны ў момант здарэння быў п’яны. У пракуратуры адзначаюць, што мужчына меў вышэйшую адукацыі і раней не быў судзімым, паведамляе БелаПАН.