Беларусь 1 красавіка павялічвае экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты
Беларусь павышае стаўкі экспартных пошлін на нафту і нафтапрадукты, якія вывозяцца з тэрыторыі рэспублікі за межы мытнай тэрыторыі Мытнага саюза.
Пра гэта паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага ўрада.
Стаўка вывазной мытнай пошліны на 1 т сырой нафты з 1 красавіка бягучага года павысіцца з $365 за 1 т да $423,7 за 1 т. На нафту з утрыманнем серы экспартная пошліна складзе $191. На светлыя нафтапрадукты ўсталяваная пошліна $283,9 за 1 т. Пошліна на цёмныя нафтапрадукты складзе $197,9, на звадкаваныя газы - $91. Акрамя таго, стаўка вывазной мытнай пошліны за 1 т рэштаў ад перапрацоўкі нафты або нафтапрадуктаў, будзе роўная $197,9.