“Беларусбанк” прапаноўвае да свайго 90-годдзя датэрмінова пагасіць крэдыты
Такую прапанову атрымалі некаторыя брэсцкія кліенты банка.
Тэкст далучаны да квітка аб аплаце часткі крэдыту. Грамадзян інфармуюць, што ў гонар 90-годдзя адкрытага акцыянернага таварыства “ААБ Беларусбанк” па 31 снежня 2012 года падоўжаная акцыя па датэрміновым пагашэнні фізічнымі асобамі крэдытаў у беларускіх рублях і замежнай валюце. Для ўдзелу ў акцыі трэба звярнуцца па месцы крэдытавання.