Беларуска Вольга Гаварцова не выйшла на другі сэт матча ў Кітаі
У другім крузе тэніснага турніра ў горадзе Гуанчжоў яна не змагла дагуляць паядынак з францужанкай Алізай Карнэ.
У першым сэце Гаварцова прайграла — 4:6, а на другі ўжо не выйшла з-за траўмы, паведамляе "Прессбол".
Нагадаем, што ў абноўленым рэйтынгу Жаночай тэніснай асацыяцыі Вольга Гаварцова паднялася з 55-га месца на 54-е.
Фота — daylife.com