Беларускай эканоміцы не пазбегнуць сур'ёзных пераўтварэнняў

"Мы ізноў заяўляем, што толькі вонкавая фінансавая падтрымка не здольная вырашыць эканамічныя праблемы краіны", — заяўляюць эксперты.

На думку аналітыкаў RBI, "беларускай эканоміцы не ўдасца пазбегнуць сур'ёзных пераўтварэнняў". То бок, уладам давядзецца пайсці "на больш сур'ёзную дэвальвацыю за запланаваную на гэты момант, а таксама зніжэнне тэмпаў эканамічнага росту і скарачэнне імпарту шляхам узмацнення жорсткасці ў галіне грашова-крэдытнай і бюджэтнай палітыкі", перадае ПРАЙМ-ТАСС.