Беларуская чыгунка аднавіла папярэдні продаж білетаў на цягнікі ва Украіну
Цяпер іх можна набыць, калі паездка запланавана і пасля 2 снежня.
Продаж быў абмежаваны ў сувязі з пераходам Украіны на зімовы час і з'яўленнем гадзіны розніцы ў часе, паведамляе БелТА.
Нагадаем, што папярэдні продаж праязных дакументаў на пасажырскія цягнікі ў краіны СНД і Балтыі ажыццяўляецца за 45 сутак да дня адыходу цягніка.