Беларускіх адзінокіх маці пазбавяць падвышанай фінансавай дапамогі

У адпаведным законапраекце, якое міністэрства прадставіла ў парламент, закладзеныя наступныя нормы: дапамога на першае дзіця — 35% сярэднемесячнага заробку, на другога і наступных — 40% сярэднемесячнага заробку. Ніякіх надбавак для адзінокіх маці пры гэтым не прадугледжваецца, пішуць naviny.by

Міністр працы Марыяна Шчоткіна адзначае, што ў Беларусі склалася заганная практыка, калі пары проста не рэгіструюць шлюб, каб атрымліваць надбаўку на дзіця. “У нашай краіне павінны быць сем’і”, — заяўляе міністр.
Тыя жанчыны, якія сапраўды выхоўваюць дзіця самі і знаходзяцца ў сацыяльна неабароненым становішчы, могуць звярнуцца да адрасную сацыяльную дапамогу.

На сёння жанчына, якая выхоўвае так бы мовіць “законнае” дзіця, атрымлівае дапамогу ў памеры 100% бюджэту пражытковага мінімуму — 843 870 рублёў. Калі новы закон прымуць, то жанчыны з нізкімі заробкамі, напрыклад у бюджэтнай сферы, будуць атрымліваць нават меней, бо дапамога цяпер будзе залежыць ад іх прыбытку.