"Беларуснафта" і лікёра-гарэлачныя заводы могуць быць прыватызаваныя

Пра гэта заявіла сёння дырэктар Фонда дзяржаўнай маёмасці Дзяржкаммаёмасці Наталля Жарнасек.

Плануецца пераўтварыць у акцыянерныя таварыствы 134 унітарныя прадпрыемствы і прапанаваць да продажу акцыі 244 АТ. "У пазначаны пералік ААТ не ўключаныя так званыя блакітныя фішкі, або, як часта называюць, "фамільнае срэбра", г.зн. усе стратэгічна значныя для эканомікі краіны прадпрыемствы не ўключаныя ў гэты пералік", — паведаміла дырэктар Фонда.

Да акцыянавання падрыхтаваны шэраг прадпрыемстваў, раней уключаных у пералік арганізацый, якія не падлягаюць акцыянаванню. З гэтага пераліку выключаныя "Беларуснафта" і некаторыя лікёра-гарэлачныя заводы, перадае ІА REGNUM.