Беларусы адсвяткавалі юбілей “Салідарнасці ў барацьбе” (фота, відэа)
У польскім Гданьску прайшлі юбілейныя святкаванні і з'езд арганізацыі.
Сябры Кансерватыўна-Хрысціянскай партыі БНФ кіраўнік “Беларускай Нацыянальнай Памяці” Анатоль Міхнавец і заснавальнік сайта interpolit.net Ігар Коктыш прынялі ўдзел у святкаванні 30-й гадавіны заснавання польскай антыкамуністычнай арганізацыі “Салідарнасць у барацьбе”.
Перад пачаткам з'езда сябры арганізацыі і беларусы ўсклалі кветкі да помніка загінулым удзельнікам страйку 1970 года на Гданьскай верфі. Нагадаем, што ў выніку задушэння бунту міліцыяй было забіта больш за 40 чалавек.
Падчас з’езду Ігар Коктыш выступіў перад удзельнікамі з песнямі ўласнага сачынення.
“Салідарнасць у барацьбе”— антыкамуністычная падпольная арганізацыя, заснаваная ва Уроцлаве ў 1982 годзе. Яна была адной з найбуйнейшых арганізацый, якія паходзілі з прафсаюзу “Салідарнасць”. “Салідарнасць у барацьбе” ўтварылася ў выніку забароны "Салідарнасці" камуністычнымі ўладамі і ўвядзення ваеннага становішча.


