Беларусы будуць штурмаваць гару ў Чылі, каб назваць яе ў гонар Дамейкі

Сярод іх — 70-гадовы майстар спорту па пешаходным турызме Леанід Галубоўскі. Экспедыцыя запланаваная на восень 2012-га. Вышыня гары складае 5300 метраў над узроўнем мора. Як паведамляе БЕЛТА, у выпадку паспяховага ўзыходжання яе плануецца назваць у гонар вядомага беларуска-чылійскага навукоўца, нацыянальнага героя Чылі Ігната Дамейкі (1802 — 1889).