Беларусы змогуць прадаваць аўтамабілі ў Расію без пошлін толькі з 2013 года
А пакуль пры продажы машын, якія былі ўвезены з 1 студзеня 2010 года па 1 ліпеня 2011 года, давядзецца даплаціць розніцу ў пошлінах.
А пакуль пры продажы машын, якія былі ўвезены з 1 студзеня 2010 года па 1 ліпеня 2011 года, давядзецца даплаціць розніцу ў пошлінах.
“Па дзеючаму пагадненню, толькі з 2013 года можна будзе ўвозіць у Расію машыны, якія былі растаможаныя з 1 студзеня 2010 года без выплаты плацяжоў”, – распавялі Еўрарадыё ў аддзеле кансультавання Цэнтральнага мытнага ўпраўлення Расіі.
Аўтамабілі, якія беларусы растаможылі з 1 студзеня 2010 года па 1 ліпеня 2011 года па зніжаных пошлінах, у Расіі лічацца замежнымі таварамі. Гэта значыць, што пры продажы такога аўтамабіля ў Расію прыйдзецца даплаціць розніцу паміж расійскімі пошлінамі і тымі, што дзейнічалі ў Беларусі да 1-га ліпеня. Пра гэта гаворыцца ў Пагадненні Камісіі мытнага саюза ад 18 чэрвеня 2010 года.
Але з 1-га студзеня 2013 аўтамабілі з Беларусі ўжо не будуць лічыцца замежнымі таварамі ў Расіі незалежна ад таго, па якіх стаўках яны былі растаможаныя.
Нагадаем, 1-га ліпеня 2011 года пошліны на ўвоз аўтамабіляў у Беларусь былі павышаныя да ўзроўню пошлін у краінах Мытнага саюза.