"Белтрансгаз" павялічыў адбор газу з падземных сховішчаў
Газатранспартнае прадпрыемства пайшло на гэты крок праз рэзкае пахаладанне.
Як інфармуе БЕЛТА, адбор блакітнага паліва "для забеспячэння дадатковых паставак газу" пачаўся ў канцы студзеня. У кампаніі падкрэсліваюць, што "за ўсю шматгадовую гісторыю прадпрыемства не было дапушчана ніводнага зрыву пастаўкі газу". Ён і цяпер пастаўляецца спажыўцам у неабходных аб'ёмах.