Без электрычнасці засталіся больш як 70 паселішчаў на Брэстчыне
Прычынай стаў моцны вецер. Яго парывы дасягалі ад 16 да 23 метраў у секунду
Па звестках выратавальнікаў, якія перадае БЕЛТА, праблемы з электраэнергіяй зазналі 7 раёнаў вобласці — Баранавіцкі, Бярозаўскі, Драгічынскі, Кобрынскі, Камянецкі, Ляхавіцкі ды Пружанскі. Больш за ўсё пацярпеў Пружанскі раён, дзе без святла засталіся 30 населеных пунктаў.
Пакуль што наступствы стыхіі ліквідуюць энергетыкі. Звестак пра пацярпелых няма.