Без уліку дэнамінацый курс долара дасягнуў 50 мільёнаў беларускіх рублёў
Такім чынам Беларусь застаецца лідарам сярод краін былога СССР па абясцэньванню нацыянальнай валюты.
Афіцыйны курс амерыканскага долара 13 ліпеня ўпершыню перавысіў 5 тысяч рублёў. Без уліку дэнамінацый 1994 і 2000 гадоў курс нацыянальнай валюты склаў 50.040.000 рублёў за адзін амерыканскі долар.