Бібліятэкары зладзяць беларускамоўны "флэш-моб" у Браславе
Ён прымеркаваны да Міжнароднага дня роднай мовы, які адзначаецца сёння ў свеце.
21 лютага супрацоўнікі Браслаўскай цэнтральнай бібліятэкі маюць намер гаварыць з наведвальнікамі выключна на беларускай мове і чакаюць ад іх таго ж. А каб у чытачоў быў час згадаць колькі беларускіх словаў, аб “флэш-мобе” ў раённай бібліятэцы іх папярэджваюць загадзя.
Флэш-мобам бібліятэкары называюць запланаванае мерапрыемства, нягледзячы на тое, што доўжыцца яно будзе ўвесь працоўны дзень, а не некалькі хвілін, як прадугледжвае “класіка жанра”.