Больш за 700 магілёўцаў падпісаліся за бясплатны праезд студэнтам

Збор подпісаў зладзілі магілёўскія актывісты кампаніі “Гавары праўду!”. На іх думку, магілёўскія студэнты ў параўнанні з мінскімі пастаўленыя ў няроўныя ўмовы: адны плацяць за праезд у грамадскім транспарце поўны кошт, а другія ездзяць бясплатна.

Магілёўскі актывіст Аляксей Паўлоўскі кажа, што кампанія па зборы подпісаў у Магілёве будзе працягвацца. Актывісты плануюць раздаваць падпісныя лісты студэнтам розных навучальных установаў горада, каб яны далучаліся да грамадскай кампаніі.

Першая рэакцыя з дзяржаўных установаў на мясцовую ініцыятыву мусіць прыйсці цягам бліжэйшых двух тыдняў.