Брэсанам зацікавіліся тры італьянскія клубы
Паўабаронца БАТЭ ўжо ў студзені можа перабрацца на Апеніны.
Натуралізаваны бразілец зацікавіў тры клубы Серыі А, паведамляе goals.by. У паслугах Брэсана зацікаўленыя “Лечэ”, “К'ева” і “Чэзена”.
Нагадаем, што ў мінулым чэмпіянаце Беларусі Рэнан Брэсан стаў лепшым бамбардзірам. Ён забіў 13 галоў і аддаў 10 галявых перадач.