Брэстаўчанін дзеля каханай скокнуў з моста ў Мухавец (фота)
Здарэнне адбылося ўвечары 23 красавіка.
Як паведамляе сайт tomin.by, 47-гадовы мужчына пасля скоку з Варшаўскага моста застаўся жывы. Паводле папярэдняй версіі, ён быў п'яны.
Відавочцы кажуць, што побач з ім у той момант знаходзілася жонка. Мужчына аддаў ёй куртку і са словамі "Я цябе кахаю!" скокнуў уніз ў яе на вачах.
На месца здарэння аператыўна прыехалі ажно тры машыны ратавальнікаў, аднак мужчына выплыў на бераг самастойна. Яго адразу аглядзелі медыкі, але траўмаў не знайшлі — зафіксавалі толькі агульнае пераахалоджанне арганізму.
Фота — tomin.by