Брэсцкая міліцыя змагаецца з онлайн-прастытуцыяй

Сайт абласной міліцыі паведамляе, што “ў нашыя суровыя будні  некаторыя не вытрымліваюць”. Міліцыянты паведамляюць пра шкоду ад платных паслугаў “онлайн-мятлікаў”: падзенне маралі, венерычныя захворванні.

Па звестках міліцыянтаў, за 2011 год да адказнасці былі прыцягнутыя 35 жыхарак і жыхароў Брэсцкай вобласці, якія прапаноўвалі сваё цела за грошы. Некаторыя з іх працавалі онлайн.

Міліцыянты просяць паведамляць пра факты онлайн- і офлайнавай прастытуцыі.