Чэргі на жыллё скароцяць за кошт новых умоў пастаноўкі на ўлік
У новым праекце ўказа кіраўніка краіны прадугледжваецца, што агульная норма жылля, неабходнага для пастаноўкі на ўлік будзе не больш за 10 кв.м.
У Беларусі рыхтуецца праект указу па карэктоўцы падставаў па патрэбнасці паляпшэння жыллёвых умоў грамадзян. Пра гэта паведаміла 23 траўня ў праграме "Адкрыты фармат" тэлеканала АНТ начальнік упраўлення Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Беларусі Наталля Качан, перадае БЕЛТА.
Па статыстыцы ў Беларусі 855 тысяч чалавек стаіць на чарзе, 280 тысяч з іх чакаюць сваю кватэру ў Мінску. "Гэта шмат", - лічыць Качан.
Таму Мінжылкаммунгаз разам з Мінбудархітэктуры працуюць цяпер над адпаведным праектам указу, якім будуць карэктавацца падставы патрэбнасці ў жыллі. "Паколькі вельмі праблемна стаіць пытанне па горадзе Мінску, ва ўказе, зыходзячы з даручэння кіраўніка дзяржавы, прадугледжваецца, што агульная норма жылля, неабходнага для пастаноўкі на ўлік будзе не больш за 10 кв.м", - адзначыла спецыяліст. Сёння гэта норма складае 15 кв.м.